wd wp Пошук:

Лідзія Вальстрэм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вальстрэм.

Лідзія Вальстрэм (шведск.: Lydia Wahlström; 28 чэрвеня 18692 чэрвеня 1954) — шведская феміністка, гісторык і пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася 28 чэрвеня 1869 ў Лундбю ў сям’і Юхана Густава Вальстрэма і яго жонкі Іды Рэбекі Шміт, у Лідзіі былі яшчэ тры старэйшыя сёстры.

У 1888 годзе Вальстрэм паступіла ва Упсальскі ўніверсітэт, які скончыла праз тры гады бакалаўрам мастацтваў у гісторыі, скандынаўскіх мовах і паліталогіі. У 1898 годзе ў ім жа абараніла дысертацыю на тэму адносін Швецыі і Даніі ў 1788—1789 гадах. У 1892 годзе Лідзія заснавала «Упсальскую жаночую студэнцкую асацыяцыю»‎ і стала яе першай старшынёй. Сябрамі асацыяцыі былі першыя студэнткі ў Швецыі, якія насілі студэнцкі капялюш, што ў тыя часы не было прынята. Вучылася ў дактарантуры, выкладала хрысціянства ва ўніверсітэце.

Увесну 1899 года Лідзія Вальстрэм пераехала ў Англію, дзе працавала ў школе для дзяўчынак. Вярнуўшыся ў Швецыю, яна стала працаваць завучам ў Стакгольме ў школе Åhlinska skolan. Лідзія была крыніцай натхнення для многіх яе вучаніц, уключаючы Карын Бое, з якой яна таксама пасябравала.

Грамадская дзейнасць

Лідзія была адным з заснавальнікаў Нацыянальнай асацыяцыі па выбарчым праве жанчын (Landsföreningen för kvinnans politiska rösträtt, LKPR) і яе старшынёй у 1907—1911 гадах. Яшчэ ў студэнцкія гады яна стала сябрам Асацыяцыі Фрэдрыкі Брэмер (Fredrika Bremer-förbundet).

Была сузаснавальнікам Стакгольмскай асацыяцыі за палітычнае права жанчын у галасаванні ў 1902 годзе і Асацыяцыі жанчын-навукоўцаў у 1904 годзе. У 1906 годзе яна таксама ўдзельнічала ў фарміраванні суполкі рэлігійных навук у Стакгольме і была членам яго савета на працягу некалькіх гадоў.

20 чэрвеня 1911 года адбылося пасяджэнне Цэнтральнага савета LKPR, на якім Лідзія Вальстрэм афіцыйна падала ў адстаўку, але працягвала працаваць над артыкуламі для абмеркавання і публічных выступаў.

Пасля выхаду на пенсію ў 1934 годзе Вальстрэм была актыўным лектарам, падарожнічала з выступамі па краіне. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі працавала ў Камітэце жанчын па справах дзяцей Іспаніі. У 1940-1945 гадах удзельнічала ў дзейнасці антынацысцкай асацыяцыі Tisdagsklubben.

Пісьменніцтва

Лідзія Вальстрэм стварала творы больш за 60 гадоў: пісала гістарычныя працы і вялікую колькасць артыкулаў на тэму права голасу жанчын.

На працягу першага дзесяцігоддзя XX стагоддзя яна напісала біяграфію Біргіты Шведскай, а таксама некалькі гістарычных работ аб Швецыі і Англіі. У 1920-х гадах апублікавала тры рамана з аўтабіяграфічнымі элементамі: Daniel Malmbrink, Sin fars dotter і Biskopen. Апошнія яе працы былі напісаны ў 1950-х гадах.

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. 1 2 3 18690628-052 Wahlström, Lydia Katarina // Swedish death index Праверана 22 снежня 2018.
  3. 1 2 Västerås Lundby kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/10866/C/6 (1861-1879), bildid: A0012265_00035 Праверана 22 снежня 2018.
  4. Lydia Katharina Wahlström // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
  5. Lydia Catharina, f. 1869 i Lundby Västmanlands län // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 22 снежня 2018.
  6. Lydia Katarina Wahlström // (unspecified title) Праверана 23 снежня 2018.
  7. Thora Alfhilda Evelina Wigardh Праверана 20 жніўня 2020.
  8. 1 2 Till regeringen från svenska kvinnor ingifna skrifvelser i rösträttsfrågan 1905-1906 — 1906. Праверана 3 лістапада 2020.
  9. https://core.ac.uk/download/pdf/83629477.pdf

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня