wd wp Пошук:

Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам

Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам (араб. قوات اسد الله الغالب في العراق والشام‎‎) — шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака.

Гісторыя

Арганізацыя створана ў канцы 2013 года як частка сеткі «Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас»[2][1][3]. З сярэдзіны жніўня пачала актыўна змагацца на баку сірыйскага ўрада супраць розных апазіцыйных груповак. Пасля чэрвеня 2014 года, калі ІДІЛ захапіла Масул, яна стварыла сваё іракскае аддзяленне «Катаіб Асад Алах аль-Галіб». Падраздзяленне ўзначаліў Саід Абу Гейт аль-Хасані[4][5]. Пазней паміж ім і цэнтральным кіраўніцтвам паўсталі рознагалоссі, што прывяло да адхолу «Катаіб Асад Алах аль-Галіб» ад «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам» і фарміраванню яе як самастойнай групоўкі[6].

Баявыя дзеянні

Першапачаткова групоўка дзейнічала пераважна ў сірыйскай правінцыі Дамаск, у прыватнасці ўдзельнічаючы ў наступленні сакавіка—жніўня 2013 года[1].

У пачатку 2015 года яе разам з іншымі шыіцкімі апалчэннямі перакінула сілы ў правінцыю Латакія, дзе сілы суніцкіх паўстанцаў пагражалі мясцоваму насельніцтву алавітаў[2]. У канцы года групоўка накіравала байцоў у Алепа[7] (гл. Бітва за Алепа (2012—2016)), а ў пачатку 2016-га вярнулася ў сірыйскае прыбярэжнае высакагор’е для падтрымкі наступальнай аперацыі ўрадавых сіл[8].

У сярэдзіне 2017 года апалчэнцы прынялі ўдзел у кампаніі ў Сірыйскай пустыні (май–ліпень), падчас якой яны сутыкнуліся з падтрымоўванымі Злучанымі Штатамі групамі Свабоднай сірыйскай арміі каля памежнага пераходу Аль-Валід[9].

Адносіны

У 2016 годзе «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам» пачала прадастаўляць ваенных саветнікаў брыгадзе Пустынных Ястрабаў[10]. Характэрна, што яе кансультанты прынялі ўніформу і знакі адрознення прымаючага боку[11]. Тым часам іракскія падраздзяленні аб’ядналіся з «Харакат аль-Абдал» і ўсталявалі цесныя сувязі з арганізацыяй Бадра і «Катаіб Саід аш-Шухада»[2].

Ідэалогія

Арганізацыя прытрымліваецца прынцыпаў вілаят аль-факіх[2], антыамерыканізму[12], хамейнізму[4] і садрызму[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Phillip Smyth. Iran-backed Iraqi militias are pouring into Syria (нявызн.). Business Insider (2 кастрычніка 2015).
  2. 1 2 3 4 Phillip Smyth. How Iran Is Building Its Syrian Hezbollah (нявызн.). The Washington Institute for Near East Policy (8 сакавіка 2016).
  3. AFPC (2017) , с. 339.
  4. 1 2 3 Phillip Smyth. The Shiite Jihad in Syria and Its Regional Effects: Appendix 3. The LAFA Network of Organizations (нявызн.) (недаступная спасылка). The Washington Institute for Near East Policy (1 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017. Праверана 28 ліпеня 2022.
  5. Phillip Smyth. The Shiite Jihad in Syria and Its Regional Effects: Appendix 2. Understanding the Organizations Deployed to Syria (нявызн.) (недаступная спасылка). The Washington Institute for Near East Policy (1 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 201625 March 2016. Праверана 28 ліпеня 2022.
  6. Kata’ib Assad Allah al-Ghalib (нявызн.). Jihad Intel.
  7. Aaron Y. Zelin. The Archivist: ‘Go Forth, Lightly and Heavily Armed’: New Mobilization Calls By the Islamic State in Aleppo Province (нявызн.). Jihadology (30 кастрычніка 2015).
  8. Aymenn Jawad Al-Tamimi. Quwat Dir’ Al-Amn Al-Askari: A Latakia Military Intelligence Militia (нявызн.). Syria Comment (3 верасня 2016).
  9. Mostapha Hassan. Who leads, operates Iran militias in al-Tanf? (нявызн.) (недаступная спасылка). Baghdad Post (13 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2022.
  10. Aymenn Jawad Al-Tamimi. Liwa Usud al-Hussein: A New Pro-Assad Militia in Latakia (нявызн.). Syria Comment (19 лютага 2016).
  11. Accepting Regime Forces in South Syria Will Only Further Iran’s Goals (нявызн.). The Washington Institute for Near East Policy (29 чэрвеня 2018).
  12. Aymenn Jawad Al-Tamimi. Liwa Assad Allah al-Ghalib (нявызн.). Jihad Intel.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ