wd wp Пошук:

Лібіда

Лібіда (лац.: libido — цяга, жаданне, страсць, імкненне) — адно з асноўных паняццяў псіхааналізу, распрацаваных Фрэйдам. Яно абазначае сэксуальнае жаданне ці палавы інстынкт. Гэты тэрмін неабходны для апісання разнастайных праяў сэксуальнасці. Фрэйд прыраўняў лібіда да Эрасу Платона і вызначыў яго як энергію цягі да ўсяго таго, што ахопліваецца словам «каханне»: палавая любоў, сябелюбства (нарцысізм), любоў да бацькоў і дзяцей, ўсеагульнае чалавекалюбства і г. д. Тэрмін «лібіда» выкарыстоўваецца Фрэйдам пры тлумачэнні прычын узнікнення псіхічных разладаў, неўрозу, і таксама для апісання ходу псіхічнага развіцця нармальнага чалавека, яго навуковай і мастацкай дзейнасці, сублімацыі.

Прычыны павышанага лібіда крыюцца ў фарміраванні чалавека яшчэ ва ўлонні маці. Уплыў на сексуальнасць аказваюць генетычныя асаблівасці, тыпалогія нервовай сістэмы, зладжанасць працы эндакрыннай сістэмы і выхаванне, культурныя асаблівасці, у якіх будзе расці дзіця.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Псіхааналіз
Катэгорыя·Аналітычная псіхалогія