Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Лёзненская хлебная база» — сховішча збожжа і цукру, найбуйнейшае ў Беларусі элеватар[1]. Знаходзіцца ў пасёлку Лёзна.
Хлебная база складаецца з элеватара на Дабрамыслянскай вуліцы, 36 і хлебапрыёмнага пункту на вуліцы Чкалава. Ажыццяўляе дзейнасць па захоўванні, драбненні і памоле збожжа. База здольная захоўваць да 200 тысяч тон збожжа. З’яўляецца валаўтвачаючай для раённага бюджэту — 14 працэнтаў паступленняў (2011 год).[2] Хлеб для паловы жыхароў Віцебска выпякаецца са збожжа, якое захоўваецца на базе[3]. Элеватар базы — самы буйны ў Беларусі, у яго звозяць збожжа з Полацка, Ліды, Буда-Кашалёва, Мінска, Барысава.
Частка прасушанага і ачышчанага збожжа адпраўляецца на экспарт; у 2015 годзе, пасля ўваходжання ў рэестр прадпрыемстваў Мытнага саюза, у Расію было адгружана больш за 20 тысяч тон збожжа[4].