wd wp Пошук:

Лярнейская гідра

Бітва Геракла з лярнейскай гідрай каля 1475

Лярнейская гідра[3] (грэч.: Ὕδρα, «вадзяная») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка Тыфона і Яхідны, змяяпадобная дзевяцігаловая пачвара з атрутным дыханнем, прабывалае ў падземных водах, забітая Гераклам (Геркулесам) у якасці аднаго з яго дванаццаці подзвігаў. Кодлай гідры было возера Лерна зблізку Аргаліды. Пад вадой быў уваход у падземнае царства мёртвых, які ахоўваўся гідрай (Керыней, 1959, стар. 143). Гідра захаваная на небе ў аднайменным сузор’і. Але Зеўс, у гонар гэтага подзвігу, змясціў на неба сузор’я Рака, (знак задыяку) і Гідры.

Еўрысфей палічыў, што гэты подзвіг здзейснены не па правілах, паколькі Іалай дапамагаў Гераклу прыпякаць адсечаныя галовы, і не залічыў яго.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Typhoeus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1429.
  2. Любкер Ф. Echidna // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 448.
  3. Міфалогія. «Старажытная Элада». У дзвюх частках. Ч.1. Мн., 2000;
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфы пра Геракла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі