wd wp Пошук:

Ляднянскі сельсавет

Лядня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Ляды.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ляды. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Ляднянскага местачковага Савета.

10 сакавіка 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Ляды, яго тэрыторыя ўключана ў склад Сазонаўскага сельсавета Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, цэнтр Сазонаўскага сельсавета перанесены з вёскі Сазонаўка ў вёску Ляды, сельсавет перайменаваны ў Ляднянскі[1]. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаваных Бельскага (11 населеных пунктаў: Антоненкі, Арловічы, Батуроўшчына, Бель, Буда, Валяўкі, Гарошкава, Зазер’е, Камары, Каробкі і Копанік) і Расткоўскага (7 населеных пунктаў: Гарэлькі, Жалезкава, Іскозы, Калатоўкі, Мамонькі, Мікіціна і Трыбаны) сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валяўкі, сельсавет перайменаваны ў Валяўкоўскі[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 марта 1954 г. Об упразднении городского поселка Ляды, Дубровенского района, рабочих поселков Новка, Суражского района, и Яковлевичи, Оршанского района, Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе