Лядзе́ц[1] (трансліт.: Liadziec, руск.: Лядец) — аграгарадок у Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лядзецкага сельсавета.
Знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Столін, за 267 км ад Брэста, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь, каля ракі Ветліца[2].