wd wp Пошук:

Лявон Тарашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарашкевіч.

Лявон Тарашкевіч (злева) ў 1946 годзе

Ляво́н Тарашке́віч (польск.: Leon Taraszkiewicz), псеўданім «Ястраб» (польск.: Jastrząb; 13 мая 1925, Дуйсбург, Веймарская рэспубліка — 3 студзеня 1947, Семень, ПНР) — польскі ваенны, барацьбіт за незалежнасць Польшчы на Заходнім Палессі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага Уладзіслава Тарашкевіча і Разаліі з Сыбілляў. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей. Род Тарашкевічаў паходзіў з Вялікага Княства Літоўскага, а стрыечны дзядзька Лявона, Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938), быў беларускім грамадзкім і палітычным дзеячам, філолагам, сузаснавальнікам і кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Лявон Тарашкевіч скончыў агульную школы ва Уладаве, дзе і сустрэў пачатак Другой сусветнай вайны. У 1940 року па даносе быў арыштаваны за валоданне выбухованебяспечнымі матэрыяламі, аднак дзякуючы намаганням маці пазбегнуў высылкі ў канцэнтрацыйны лагер. Выехаў на працы ў Германію, адкуль уцёк у 1942 годзе. Затрыманы ў Холме і зняволены ў мясцовай турме, пасля перавезены ў Люблінскі замак. Восенню 1942 здолеў уцячы і схавацца ў свайго хрышчонага бацькі Стэфана Карапчука, які дапамог яму перабрацца пад Уладаву. Тут праз некалькі месяцаў Тарашкевіч далучыўся да савецкага партызанскага аддзела «Анатоля», які дзейнічаў у мясцовых лясах.

Пасля ўваходу ў Польшчу Чырвонай арміі ў 1944 годзе быў арыштаваны і зноў пасаджаны ў Люблінскі замак, а 13 лютага 1945 года пераведзены ў лагер НКУС. У сакавіку ўцёк з транспарту і дабраўся да Уладавы, скуль праз некалькі тыдняў сышоў у лес, дзе навязаў кантакт з камендантам раёна Арміі Краёвай Клеменсам Панасюком і ўвайшоў у склад партызанскага аддзела Тадэвуша Быхаўскага, узяўшы сабе псеўданім «Ястраб». У чэрвені 1945 года гэты аддзел раззброіў пастарункі грамадзянскай міліцыі ў Вытычне, Дубечне, Сасновіцы і Пешаволі. Пасля захопу кіраўніка аддзела стаў яго заступнікам.

5 лютага 1946 года аддзел «Ястраба» на некалькі гадзін авалодаў горадам Парчаў, дзе папоўніў харчовыя запасы, забіў міліцыянта і 3 яўрэяў на службе міліцыі[1]. Наступнымі днямі з баямі змусіў адступіць 70-асобавую аператыўную групу КУБ і МГБ. 11 лютага 1946 года адбылася сутычка з аддзелам КУБ, які праводзіў аблаву ў ваколіцах вёскі Мар’янка; апошні страціў некалькі салдат забітымі, двое афіцэраў і 12 шарагоўцаў паланёнымі.

8 чэрвеня на чыгуначнай станцыі ў Грудку Шляхецкім адбыўся бой аддзела «Ястраба» з саюзам НКУС, які быў разбіты. Пасля гэтага аддзел Лявона Тарашкевіча забіў у цягніку некалькі супрацоўнікаў МГБ. 8 ліпеня з засады напаў і разбіў аддзел КУБ, захапіўшы вялікую колькасць зброі і амуніцыі. 18 ліпеня разам з аддзелам Стэфана Брушка з НУС на трасе Холм — Люблін Лявон Тарашкевіч затрымаў аўтамабіль сястры Баляслава Берута Зоф’і Малеўскай з мужам, сынам і нявесткай. Аднак дзеля прыбыцця ў раён дадатковых сіл КУБ затрыманыя былі вызваленыя.

22 кастрычніка 1946 года разам з аддзелам Юзафа Струга захапіў пастарункі грамадскай міліцыі ў Мілеяве, Лэнчнай і Цыцаве, раззброіў аддзел Войскаў аховы граніцы на трасе Уладава — Холм, пасля завалодаў Уладавай, дзе заняў пастарунак міліцыі MO і разбіў сядзібу аддзела грамадскай бяспекі, вызваліўшы каля 100 вязняў. У лістападзе 1946 аб’яднаныя аддзелы «Ястраба», «Ардона» (Ю. Струга) і капітана Здзіслава Бронскага ў ваколіцах Сверчава правялі бой з апергрупай КУБ, у якой загінулі 18 салдат бяспекі і 32 параненыя.

У навагоднюю ноч 1946/1947 аддзел «Ястраба» браў удзел у атацы аб’яднаных аддзелаў СіН капітана Лявона Солтысіка (к. 300—350 партызан) на Радзынь Падляскі, а назаўтра разбіў аддзел МГБ-КУБ у Акалеве. 3 студзеня 1947 пры нападзе на прапагандысцка-ахоўны аддзел НПА ў Семеню Лявон Тарашкевіч быў цяжка паранены пры нявысветленых акалічнасцях і па дарозе да ўрача сканаў.

Патаемна пахаваны на могілках у Семеню. Урачыстае перапахаванне адбылося 30 чэрвеня 1991 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. Grzegorz Makus. „Jastrząb” i „Żelazny” ostatni partyzanci Polesia Lubelskiego 1945–1951. — Włodawa, 2008.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989)
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Сябры руху «Свабода і незалежнасць»
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Праклятыя жаўнеры
Катэгорыя·Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Вязні люблінскага замка
Катэгорыя·Антыкамуністычнае падполле ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуйсбургу
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня