wd wp Пошук:

Лявон Богуш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богуш. Лявон Богуш (6 студзеня 1909 — 18 лютага 1957, Беласток) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія

У 1927 годзе браў удзел у стварэнні драматычнай секцыі Таварыства беларускай школы ў Беластоку.

У 1937 быў у ліку заснавальнікаў беластоцкага Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя».

У пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 спрабаваў стварыць у Беластоку беларускі тэатр. Правёў рэгістрацыю тэатральных і эстрадных беларускіх працаўнікоў. Працаваў з артыстамі, каб з часам адкрыць тэатр. Аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы і адсутнасць залы прывялі да прыпынення работы.

У пачатку 1942 года з атрыманнем магчымасці ладзіць канцэрты ў невялікай зале тэатральнае аб’яднанне зноў пачало працу. Кіраўніком аб’яднання з’яўляўся Лявон Богуш. Ставіліся камедыі «Збянтэжаны Саўка» і «Конскі партрэт» Леапольда Родзевіча, «Паўлінка» Янкі Купалы, драма «Цені» Францішка Аляхновіча.

Працаваў у Беларускім камітэце ў Беластоку, дзе таксама быў салістам у хоры, які дзейнічаў пры ім.

Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Беластока
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага