wd wp Пошук:

Лявон Іванавіч Дзейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзейка. Лявон Іванавіч Дзейка (2 лютага 1950[3] — 15 лютага 2021) — беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Біяграфія

Працаваў інжынерам-электронікам на Клецкім механічым заводзе, першапачаткова член КПСС, потым у Апазіцыі БНФ «Адраджэнне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.

Член парламенцкай апазіцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі 11—12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэферэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі, скасавання статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

Памёр 15 лютага 2021 года[4].

Зноскі

  1. Беларуская служба Радыё «Свабода» Памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус // вэб-старонка — 2021. Праверана 15 лютага 2021.
  2. Наша Ніва Памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус // вэб-старонка — 2021. Праверана 15 лютага 2021.
  3. Анкета Свабоды: Лявон Дзейка, Радыё Свабода, 1 люты 2010
  4. Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага