Ляахэ́[1] — рака на паўночным усходзе Кітая.
Даўжыня (ад вытокаў ракі Сіляахэ) 1430 км, плошча басейна 231 тыс.км². Пачынаецца ў гарах на стыку Вялікага Хінгана і Жэхэ, цячэ па раўніне Сунляо, упадае ў Ляадунскі заліў Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 630 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. Вадасховішчы Дахафан, Эрлуншань. Суднаходная ад горада Чжэнцзятунь. У вусці — порт Інкоу.