wd wp Пошук:

Люпэ Антыверас

Люпэ Антыверас (ісп.: Lupe Ontiveros; 17 верасня 1942, Эль-Паса, Тэхас26 ліпеня 2012, Уітыер, Каліфорнія[1]) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, якая за сваю кар’еру з’явілася ў больш чым пяцідзесяці фільмах і серыялах.

Жыццё і кар’ера

Сапраўднае імя Гвадэлупе Марэна (ісп.: Guadalupe Moreno), нарадзілася ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас.[2][3]

Антыверас выйграла прэмію «Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША» за ролю ў фільме 2000 года “Чак і Бак», а таксама была намінаваная на «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю другога плана. Яна атрымала прыз кінафестывалю «Сандэнс» за ролю ў фільме «Сапраўдныя жанчыны заўсёды ў целе» ў 2002 годзе.[4] Яна таксама вядомая па ролях у фільмах «Мая сям’я», «Селена» і «Лепш не бывае».

На тэлебачанні яна найбольш вядомая па ролі Хуаніты Соліс ў тэлесерыяле «Адчайныя хатнія гаспадыні», якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» у 2005 годзе.[4] Яна таксама знялася ў серыяле «Пасадэна» у 2001 годзе і з’явілася ў такіх серыялах як «Блюз Хіл стрыт», «Дзённікі Чырвонай Туфлікі», «Реба» і г. д.

Актрыса памерла 26 ліпеня 2012 года ва ўзросце 69 гадоў пасля барацьбы з ракам печані.[1]

Зноскі

  1. 1 2 ‘SELENA’ ACTRESS Dead at 69 (нявызн.). TMZ.com (26 липня 2012). — «Prolific Mexican-American character actress Lupe Ontiveros, best known for playing the convicted murderer of the Tejano singer in “Selena,” has died. She was 69.»  Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 28 мая 2013.
  2. Lupe Ontiveros Biography (1942-) at FilmReference.com
  3. http://ftp.rootsweb.com/pub/usgenweb/tx/elpaso/vitals/births/1942/elpab42e.txt
  4. 1 2 Internet Movie Database. Awards for Lupe Ontiveros (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 28 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Амерыканцы мексіканскага паходжання
Катэгорыя·Памерлі ад раку печані
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу