wd wp Пошук:

Люк Шоу

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шоу. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Люк Пол Хо́ар Шоу (англ.: Luke Paul Hoare Shaw; 12 ліпеня 1995, Кінгстан-апан-Тэмс, Вялікабрытанія) — англійскі футбольны левы абаронца клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Клубная кар’ера

У васьмігадовым узросце Люк Шоу пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгемптана», у пятнаццацігадовым узросце стаўшы іграком моладзевага складу клуба. Дэбют за дарослы клуб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасля выхаду «Саўтгемптана» ў найвышэйшы дывізіён Шоу з яшчэ трыма маладымі ігракамі падпісаў свой першы прафесійны кантракт. У першым сезоне Прэм’ер-лігі Шоу згуляў за «Саўтгемптан» 28 матчаў, з іх 25 у чэмпіянаце.

27 чэрвеня 2014 Шоу падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сезона ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц. Дэбют іграка ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасня 2014 ў затнім матчы з «Вест Хэм Юнайтэд».

Міжнародная кар’ера

Упершыню Люк Шоу згуляў на міжнародным узроўні ў 2011 годзе ў складзе зборнай да 16 гадоў. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў.

У студзені 2013 Шоу быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, не здолеў выступіць. Аправіўшыся ад пашкоджання, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Еўропы 2015 года са зборнай Малдовы 5 верасня і з Фінляндыяй 9 верасня.

27 лютага 2014 Шоу быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасля перапынку.

Люк Шоу выцясніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце свету 2014, пасля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру. Шоу стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату, паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненні

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Зноскі

  1. Luke Shaw // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luke Shaw // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. https://www.premierleague.com Праверана 24 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Саўтгемптан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня