wd wp Пошук:

Люксембургскі вакзал

Будынак вакзала

Чыгуначная станцыя Люксембург (люкс.: Gare Lëtzebuerg, фр.: Gare de Luxembourg, ням.: Bahnhof Luxemburg) — галоўная чыгуначная станцыя Люксембурга. Абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй Chemins de Fer Luxembourgeois.

Станцыя з’яўляецца цэнтрам унутранай чыгуначнай сеткі Люксембурга, выступаючы канчатковай для ўсіх, акрамя адной з чыгунак Люксембурга (Лінія 80, для якой яна з’яўляецца транзітнай). Акрамя таго са станцыі адпраўляюцца цягнікі ў суседнія краіны: Бельгію, Францыю і Германію. З чэрвеня 2007 года LGV Est злучыў станцыю з французскай сеткай TGV.

Станцыя знаходзіцца ў 2 км на поўдзень ад цэнтра горада (Віль-От), на поўдзень ад ракі Петрус.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Чыгуначныя вакзалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт Люксембурга
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Люксембурга