wd wp Пошук:

Людскія страты ў Тыграйскім канфлікце

Асноўны артыкул: Тыграйскі канфлікт У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнутыя суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвае ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.

Камбатанты

Агульныя падлікі

Усяго да 25 снежня 2020-га, па падліках СМІ, у ўрадавых сіл налічвалася звыш за 5 тысяч забітых і параненых[1], а ў НФВТ — 10 тысяч[2].

У верасні 2021 года бакі агучылі страты адзін аднаго. Баевікі заявілі пра 3073 забітых і 4473 параненых байцоў урадавай арміі[3]. Улады паведамілі пра 5600 забітых і 2300 параненых паўстанцаў[4].

Па падліках UCDP на восень 2022 года, бакі канфлікта страцілі па 10 тысяч забітых[5][6]

Хроніка страт

Першыя страты бакі панеслі 4 лістапада 2020 года, калі ў ходзе атак паўстанцаў на шэраг ваенных баз загінула 32 байца УС Эфіопіі і прыкладна 100 байцоў НФВТ[7]. Наступныя буйныя страты былі панесены 9-га чысла падчас бою ў раёне плаціны Тэкезэ, дзе загінулі 19 паліцэйскіх. Страты іншага боку невядомы[8]. У ходзе бітвы за Хамеру (9—11 лістапада) загінуў па меншай меры адзін баец федэральных войск і шасцёра паранены. Страты паўстанцаў невядомы[9]. 14 лістапада ўлады Эфіопіі заявілі, што ў выніку ракетнага абстрэлу аэрадромаў у Гандэре і Бахр-Дар сіламі НФВТ загінулі 2 салдата, яшчэ 15 паранены[10]. 22 снежня прэс-сакратар НФВТ Гетачэў Рэда заявіў у сваім Твітэры, што сілы ўрада Эфіопіі страцілі сотні салдат у баях у Надэры Адэце і Асгедэ Цымбла[11].

7 студзеня 2021 камандаванне эфіопскай арміі заявіла, што ў выніку аперацыі ўзброеных сіл і органаў бяспекі Эфіопіі былі забітыя чатыры высокапастаўленых члена НФВТ: кіраўнік бюро па сувязях з грамадскасцю Секатурэ Гетачу, былы дырэктар эфіопскага вяшчальнага агенцтва Зэра Асгэдам, кіраўнік фінансавага бюро рэгіёну Тыграй Даніэль Асефа і кіраўнік тыграйскага СМІ «Dimtsi Woyane» Абебе Асгэдам[12]. 8 студзеня стала вядома пра спецаперацыю ў раёне Кола Тэмбеін, дзе былі забітыя некалькі целаахоўнікаў Себхата Нега, аднаго з заснавальнікаў НФВТ і галоўны ідэолаг арганізацыі, і жанчына-актывістка[13]. 10 студзеня, у выніку чарговай спецаперацыі ў горных раёнах Тыграя, эфіопскія ўзброеныя сілы забілі 15 паўстанцаў, сярод якіх генерал-маёр Ібрагім Абдулджэліл, што раней кіраваў аддзяленнем матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння эфіопскай арміі і перайшоў на бок НФВТ падчас канфлікту[14]. 13 студзеня федэральны ўрад заявіў, што ў выніку баявых дзеянняў забіты былы міністра замежных спраў Сеюм Месфін, былыя міністры федэральных спраў Абай Цэхае і Асмелаша Волдэсласі. Усе яны былі з НФВТ. Трое гэтых чыноўнікаў былі забітыя пасля адмовы здацца[15][16].

Паводле заявы ўрада Эфіопіі, за першы тыдзень лютага загінула трое байцоў федэральнай арміі: палкоўнік Кедзір Бэкэле і сяржанты Зекарыс Гошу і Хусен, усе з 25-й дывізіі Узброены сіл Эфіопіі[17]. 18 лютага, са слоў прэс-сакратара паўстанцаў Гетачэў Рэда, за апошні тыдзень эфіопская армія страціла у баях з НФВТ звыш за 500 чалавек забітымі і больш за 200 чалавек параненымі[18]. 4 сакавіка НФВТ заявіў аб адлюстраванні наступлення праціўніка ў раёне Алае, падчас чаго 640 байцоў арміі Эфіопіі загінулі і яшчэ 1000 атрымалі раненні рознай цяжкасці[19]. У той жа дзень эфіопіскі канвой трапіў на варожую міну ў раёне Май Мэгэльтэ. Быў падарваны адзін грузавік «Урал», 8 байцоў урадавай арміі загінулі і 9 паранены[20]. 20 красавіка сіламі НФВТ каля Гуі быў збіты верталёт Мі-35, падчас чаго загінуў высокапастаўлены ваенны[21].

Таксама трэба дадаць, што 15 снежня 2020 года падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў з групоўкі Фано, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забітыя і параненыя[22]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[23]. 21 снежня ў раёне Абу-Тэйур адбылося новае сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[24]. 9 лютага былі панесены новыя страты, калі ў раёне Джэбель-Халава загінуў афіцэр арміі Судана[25]. 29 сакавік падчас бою на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр загінулі 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[26].

1—2 верасня падчас бою ў вёсцы Чэна загінулі 59 амхарскіх апалчэнцаў, якія падтрымлівалі дзейсныя ўлады краіны[27].

26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома[28].

Грамадзянскія асобы

Па стане на 16 студзеня 2021 года падчас баявых дзеянняў загінулі 4382 мірных грамадзян[29]. 46 загінулі падчас лістападаўскіх баёў за Хамеру, яшчэ 200 атрымалі раненні[9]. 29 грамадзянскіх загінулі і звыш за 100 пацярпелі падчас баёў за Мэкэле[30][31]. Яшчэ 103 забіты і 224 паранены пры бамбаваннях Вукро, Май Маідо, Тагога, Мэкэле і абстрэле Мідры Хамшо. Каля 3000 мірных жыхароў загінулі ў выніку здзяйснення ваенных злачынстваў і масавых забойстваў[32][33][34][35][36][37].

Асобна стаяць дзесяць грамадзян Рэспублікі Судан, забітыя на мяжы ўрадавымі сіламі Эфіопіі (шэсць жыхароў з паселішча Альгіраіш загінулі 11 студзеня падчас нападу эфіопскага апалчэння[38], яшчэ адзін суданец забіты пры нявысветленых абставінах 14 студзеня[39], іншыя тры загінулі 30 студзеня[40]). Таксама загінулі 3 ахоўніка ААН і 5 работнікаў гуманітарнай дапамогі[41].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Около 100 эфиопских солдат ранены в Тыграі, Эфиопский премьер-министр уволил высокопоставленных чиновников на фоне обострения в Тыграі, 11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ Архівавана 27 лютага 2021., В эфиопском Тыграі погибли сотни человек, Ethiopian news agency says 10 000 people ‘destroyed’ in war
  2. Источники сообщили о сотнях погибших в конфликте в Тыграі, Эфиопия сообщила данные о потерях тыграйских сил, Ethiopian news agency says 10 000 people ‘destroyed’ in war
  3. Ethiopia’s Tigray conflict: Thousands reported killed in clashes(нявызн.) , BBC News (6 верасня 2021).
  4. Ethiopia: Thousands of Tigray rebels killed, military claims(нявызн.) , BBC News (4 верасня 2021).
  5. Government of Ethiopia: Deaths (нявызн.). UCDP.
  6. TPLF: Deaths (нявызн.). UCDP.
  7. Ethiopia’s Tigray crisis: How a soldier survived an 11-hour gun battle (нявызн.) (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  8. 11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ Архівавана 27 лютага 2021.
  9. 1 2 Ethiopia: Unlawful Shelling of Tigray Urban Areas(англ.) . Human Rights Watch (11 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021.
  10. Лидеры Тыграя пригрозили ударами по Эритрее
  11. War in Tigray ongoing – TPLF belies Ethiopia govt(англ.) , Africa News (23 снежня 2020).
  12. Defence Force Announces Arrest Of Nine More TPLF Members
  13. Head of the TPFL clique ringleaders Sebhat-Nega arrested
  14. National Army arrest 7 TPFL officials including Abay Woldu Abraham Tekeste
  15. Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum Mesfin (нявызн.), msn.com, Al Jazeera (January 13, 2021).
  16. Former Ethiopian FM, 3 others killed in shootout. (нявызн.).
  17. Situation Report EEPA HORN No. 79 – 8 February 2021 (нявызн.). EEPA (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2021. Праверана 8 лютага 2021.
  18. Ethiopia: TPLF claims killing hundreds of government troops
  19. Tigray Intercept
  20. [https://nitter.fdn.fr/MapEthiopia/status/1369581730047295488#m Part 4: Its said on March 4, an ENDF convoy consisting of a few Urals was travelling to loot a location in May Megelta area. One Ural was destroyed in a landmine/IED planted by the TDF resulting in 8 ENDF killed and 9 wounded and the convoy turning back
  21. Situation-Report-EEPA-Horn-No.-131-21-April-2021.docx.pdf
  22. Sudan officers ambushed by Ethiopian forces
  23. Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border
  24. News Now(недаступная спасылка)
  25. Sudanse army officer killed in new attack by Ethiopian troops
  26. Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan
  27. Associated Press, 10 September 2021: At scene of Ethiopia’s new killings, some fight, some flee
  28. Mereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።
  29. Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state (нявызн.), Amnesty International (12 November 2020).,Ethiopia commission says Tigray youth group killed 600 civilians in Nov 9 attack (нявызн.), Reuters (November 24, 2020)., Tigray rebels say nine civilians killed in Ethiopian attack (нявызн.), Reuters (November 21, 2020)., Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances (нявызн.), BBC .,Резня в Тыграе, Обнаружено доказательство того, что многие мирные жители погибли во время резни в Тыграе
  30. Marks, Simon. From Shelled Ethiopian City, Doctors Tally Deaths and Plead for Help(нявызн.) , The New York Times (3 снежня 2020).
  31. Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances(нявызн.) , BBC News (18 лістапада 2020).
  32. Europe External Programme with Africa
  33. Eritrea’s brutal shadow war in Ethiopia laid bare (нявызн.) (8 студзеня 2021). Праверана 10 студзеня 2021.
  34. Nyssen, Jan (2021). “The situation in Tigray at the beginning of 2021”. Researchgate. Archived from the original on 2021-01-14. Retrieved 2021-01-14
  35. World Peace Foundation: Starving Tigray
  36. Tigray: Atlas of the humanitarian situation
  37. TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
  38. Sudan: 6 killed on Ethiopia border
  39. Ethiopian forces kill Sudanese citizen, arrest 3 others at border area
  40. السودان ينشر تعزيزات عسكرية في الحدود الشرقية بعد اختطاف مليشيات إثيوبية لـ 3 تجار - سودان تربيون (нявызн.) (недаступная спасылка). www.sudantribune.net. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
  41. Guardian staff. ‘Slaughtered like chickens’: Eritrea heavily involved in Tigray conflict, say eyewitnesses (нявызн.). The Guardian (21 снежня 2020).
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ваенныя страты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тыграйскі канфлікт