wd wp Пошук:

Людміла Якаўлеўна Колас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колас (значэнні).

Людміла Якаўлеўна Колас (укр.: Людмила Яківна Колос) — беларуская оперная спявачка (сапрана), прафесар. Заслужаная артыстка БССР (1983). З 2006 года загадчыца кафедры спеваў БДАМ.

Біяграфія

Нарадзілася 15 мая 1950 ў Чарнаўцах. Бацька — беларус (з Магілёўскай вобласці), маці — украінка[1].

У 1970 годзе скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча. Затым з адзнакай скончыла Кіеўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (клас народнай артысткі СССР Л. І. Чаўдар). З 1976 году — вядучая салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, дзе выконвала вядучыя оперныя партыі, праспявала больш за 600 спектакляў, з іх — 16 оперных прэм’ер. У 1984—1985 гадах стажыравалася ў цэнтры Удасканаленні оперных спевакоў у тэатры «Ла-Скала» (творчы кіраўнік Джульета Сіміяната). Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1986 года. Член журы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Стаж педагагічнай працы — 20 гадоў, агульны творчы стаж — 30 гадоў. З 2006 года загадчыца кафедры спеваў.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Людмила Колас: Считаю, что красота тембра голоса зависит от интеллекта Архівавана 13 лістапада 2016. КРУГОЗОР. Партал:Тут.бай
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнаўцах
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта