wd wp Пошук:

Людміла Сяргееўна Кліцунова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кліцунова. Людміла Сяргееўна Кліцунова (20 студзеня 1935, Менск — 2018[1])  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ, у 1970 годзе курс удасканалення ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце. У 19591990 гадах працавала ў інстытуце «Мінскпраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, кіраўнік брыгады, з 1979 года галоўны архітэктар праекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова парку ў Заводскім раёне, мікрараён па вул. Ванеева (1963); квартал Інстытута народнай гаспадаркі на скрыжаванні Партызанскі пр. — вул. Ванеева (1963) квартал вул. В. Харужай 2 (1967); квартал вул. НякрасаваБялінскагаЯ. Коласа (1969); мікрараён «Чыжоўка-6» (1969); эскіз забудовы магістралі Я. Коласа (1975), эскіз забудовы магістралі вул. В. Харужай (1976), эскіз забудовы вул. Варвашэні (1976), мікрараён вул. Горкага — Сурганава — Някрасава (1976), мікрараён вул. Я. Коласа — Бялінскага — Турнірная (1968), мікрараён вул. Я.Коласа — Турнірная — Скарыны (1969), мікрараён Горкага — В. Харужай — Крапоткіна (1969), парк 900-годдзя горада Мінска ў Чыжоўцы (1976), эскіз забудовы магістралі М. Горкага (1971), рэканструкцыя магістралі Я. Коласа, інтэрнат па вул. Гая і па вул. Крапоткіна (1973), мікрараён вул. Горкага — Варвашэні — Крапоткіна (1974), мікрараён «Зялёны Луг-6» (1982), мікрараён «Паўднёвы Захад-5, 6» (1983), мікрараён «Паўднёвы Захад-6» (1984), мікрараён «Малінаўка-1-3» (19851988).

У 19922000 гадах удзельнічала ў афармленні музея «Дудуткі» ў якасці дызайнера.

Аўтар артыкулаў у часопісе «Архітэктура і будаўніцтва».

Узнагароды

Узнагароджана медалём «Ветэран працы» (1987), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983), знакам «Ударнік камуністычнай працы» (1977). Яе імя было 4 разы занесена на Дошку Пашаны Інстытута «Мінскпраект».

Зноскі

  1. MEMORIUM

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў