wd wp Пошук:

Людміла Віктараўна Ляховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляховіч.

Людміла Віктараўна Ляховіч (нар. 26 чэрвеня 1989) — беларуская і украінская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне.

Біяграфія

Нарадзілася 26 чэрвеня 1989 года ў Бярдзічаве (Жытомірская вобласць). Займацца лёгкай атлетыкай пачала ў СДЮШАР Жытомірскай вобласці. Неаднаразовая пераможца першынства Украіны сярод юніёраў. Спецыялізавалася ў бегу на 1500 і 3000 метраў. На маладзёжным Чэмпіянаце Еўропы 2011 года на дыстанцыі 10 000 метраў Людміла заваявала сярэбраны медаль з вынікам 33:35,36. У 2012 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў бегу на 5000 метраў Людміла, паказаўшы вынік 15:11,95, таксама заваявала срэбра. На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 5000 метраў заняла 24 месца.

Выйшла замуж за беларускага хадака Аляксандра Ляховіча і перабралася жыць на радзіму да мужа ў Беларусь. Выступае за Гродзенскую вобласць. На Мінскім паўмарафоне ў 2016 годзе на дыстанцыі 10 км заняла першае месца з вынікам 37:13[3].

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Дасягненні

Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе (1:13:53).

Асабістае жыццё

Замужам за Аляксандрам Ляховічам, пражывае ў г. Астравец.

Зноскі

  1. Lyudmyla Kovalenko // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. https://www.iaaf.org/athletes/belarus/lyudmyla-kovalenko-242279
  3. Мы — за спорт! — Настаўніцкая газета
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Імігравалі ў Беларусь з Украіны
Катэгорыя·Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў
Катэгорыя·Марафонцы Украіны
Катэгорыя·Бегуны на доўгія дыстанцыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Марафонцы Беларусі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Бегуны на доўгія дыстанцыі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы