wd wp Пошук:

Людміла Васільеўна Казлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўская. Людміла Васільеўна Казлоўская (28 лістапада 1936, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 лістапада 2020) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1989)[2].

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1958), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1965).

Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР (1965—1988, у 1980—1983 — загадчык сектара, з 1983 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1988—2015, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, прафесар, у 1988—2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; тэрытарыяльная арганізацыя прамысловасці; тэрытарыяльная арганізацыя грамадства.

Узнагароды

Граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1981, 1983), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 лютага 2022.
  2. Козловская Людмила Васильевна
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабчыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ