wd wp Пошук:

Людміла Аляксандраўна Арцёменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцёменка. Людміла Аляксандраўна Арцёменка (нар. 9 студзеня 1955, Віцебск, Беларусь) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік пачатковых класаў, рускай мовы і літаратуры. Працавала настаўнікам пачатковых класаў Добрынскай васьмігадовай школы Віцебскага раёна, метадыстам, інспектарам аддзела адукацыі Віцебскага райвыканкама, адказным сакратаром Віцебскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік народнай асветы Рэспублікі Беларусь».[2].

Зноскі

  1. АРТЕМЕНКО ЛЮДМИЛА АЛЕКСАНДРОВНА Архівавана 26 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў