wd wp Пошук:

Людміла Іванаўна Чалоўская

Людміла Іванаўна Чалоўская (нар. 25 верасня 1924, г. Магілёў — 7 лістапада 1943, Барысаў) — удзельніца партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія

Нарадзілася 25 верасня 1924 года ў Магілёве ў сям’і ваеннаслужачага. Член ВЛКСМ з 1940 г. 3 1935 г. жыла ў Барысаве. Вясною 1941 года скончыла 8 класаў 2-й сярэдняй школы. 3 ліпеня 1941 г. член камсамольска-маладзёжнай групы Барысаўскага камуністычнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, збірала зброю і боепрыпасы, звесткі аб размяшчэнні нямецкіх войск. 3 лютага 1942 г. разведчыца і сувязная партызанскага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага брыгады «Дзядзькі Колі», з ліпеня 1943 г. — у партызанскай спецыяльнай групе НКДБ СССР «Артур». Падтрымлівала сувязь з падпольнымі групамі ў Барысаве, перадавала ім міны, узрыўчатку для дыверсій, збірала звесткі разведкі для партызан, здабывала бланкі пашпартоў, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных. Дом, дзе жыла маці Люсі ў Барысаве, быў явачнай кватэрай[en] партызанскіх сувязных і падпольшчыкаў.

3 кастрычніка 1943 г. пры выкананні чарговага задання Л. I. Чалоўская была схоплена гітлераўцамі і кінута ў Барысаўскую турму. Пасля катаванняў расстраляна ў ноч з 6 на 7.11.1943 г.

Узнагароды

Пасмяротна ўзнагароджана 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені.

Памяць

Імем адважнай партызанкі названы вуліца і піянерская дружына сярэдняй школы № 13 у Барысаве. У 1958 годзе ў Барысаве пастаўлены помнік Люсі Чалоўскай (скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада