wd wp Пошук:

Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акінчыц. Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (2 мая 1835, Гродзенская губерня — 15 красавіка 1903[1], Кунгур) — лекар, удзельнік паўстання 1863 года. Брат Уладзіслава і Фелікса.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Паляк, каталіцкага вызнання[2].

Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Свіслачы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.

25 чэрвеня 1863 года арыштаваны «за садзейнічанне паўстанню»[3] і прыгавораны да ссылкі. Пакаранне адбываў у Кунгуры на Урале.

Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай медыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 годзе ўзнагароджаны ордэнам святога Станіслава 3-й ступені.

Памёр у 1903 годзе, пахаваны ў Пермі на Егашыхінскіх «польскіх» могілках.

Сям’я

Сын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расійскі і савецкі хірург-гінеколаг, эндакрынолаг.

Зноскі

  1. german-osipovich. Окинчиц Людвиг(руск.) . Яндекс. Фотки. Яндекс (17 лютага 2013).
  2. Наталья Токарева. Поляки в истории сельских и заводских поселений(руск.) . Суксунский музей (17 лютага 2013).
  3. Алесь Смалянчук. Гродзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 174—185.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пермі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Пермскім краі
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Памерлі ў Пермскай губерні
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў