wd wp Пошук:

Людвік Быхавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Людвік Быхавец (? — 1734) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Дабрагоста Банавентуры і Крысціны з Дэнгафаў[1].

Пісар скарбовы літоўскі ў 1720—1734 гадах. Валодаў маёнткам Нядзьвецк і часткай Лыскава ў Ваўкавыскім павеце[1]. У 1729 г. перадаў брату Уладзіславу дом і надзел у Горадні[2].

Сям’я

У шлюбе з Людвікай з Тызенгаўзаў. Меў дачку Ружу (Разалію), якая выйшла замуж за Дамініка Антонія Сухадольскага, пісара гродскага ваўкавыскага[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Генадзь Семянчук. Быхаўцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Папко В. М. РОД БЫХАЎЦАЎ ГЕРБУ «МАГІЛА» НА БРЭCЧЫНЕ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1734 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пісары скарбовыя літоўскія
Катэгорыя·Быхаўцы