wd wp Пошук:

Людвік Бенуа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бенуа. Людвік Бенуа (18 ліпеня 1920, г. Ваўкавыск — 4 лістапада 1992, г. Лодзь) — акцёр тэатра і кіно

Біяграфія

Яго дзед па бацькавай лініі быў французам і паходзіў з невялікага гістарычнага мястэчка пад Парыжам. Продкі па матчынай лініі родам з ваколіц горада Ловіч (цяпер Лодзінскае ваяводства). Бацька таксама быў акцёрам.

Бенуа з’вязаў усю сваю працу і сямейнае жыццё з горадам Лодзь, так і не спакусіўшыся пераехаць жыць і працаваць у Варшаву. У 1946 годзе скончыў акцёрскую студыю Гала ў Гданьску. У 1948 годзе скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу і разам са сваёй жонкай, вядомай акторкай Марыяй Збышэўскай стаў працаваць у тэатры імя Стэфана Ярача, а затым перайшоў у Новы тэатр, служэнню ў якім аддаў больш за трыццаць гадоў, аж да сваёй смерці. У шлюбе са Збышэўскай 23 лістапада 1950 годзе ва Уроцлаве нарадзіўся сын Марыюш, які пазней стаў вядомым акцёрам.

У 1970 годзе ён ажаніўся зноў з Ядвігай Ендрэйчак. У шлюбе нарадзілася дачка Ганна, якая зараз працуе радыёжурналістам на радыё Лодзі.

Бенуа называюць польскім Бурвілем за ўдалае сумяшчэнне, як і знакамітым французскім акцёрам, у адной ролі камічных элементаў і трагедыі. Яго параўноўвалі таксама з непараўнальным Фернандэлем. Ён, як і яны, не меў галоўных роляў, але нават эпізоды ў яго выкананні надоўга запаміналіся.

Зняўся ў больш чым 60 фільмах і ў шматлікіх спектаклях Тэатра Тэлебачання. Агучваў анімацыйныя фільмы.

Памёр 4 лістапада 1992 годзе ў Лодзі. Пахаваны на Алеі Заслужаных на могілках Долі[3].

Зноскі

  1. 1 2 Ludwik Benoit // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Ludwik Benoit // e-teatr.pl — 2004.
  3. У гэты дзень 18 ліпеня 1920 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі акцёр тэатра і кіно Людвік БЕНУА
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Акцёры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных