wd wp Пошук:

Людвіг VI Рымлянін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Людвіг. Людвіг Рымлянін (ням.: Ludwig der Römer; 7 мая 1328, Рым — паміж 11 лістапада 1364 і 27 лютага 1365, Берлін) — герцаг Верхняй Баварыі пад імем Людвіг VI і маркграф і першы курфюрст Брадэнбургскай маркі пад імем Людвіг II.

Біяграфія

Людвіг Рымлянін — першы сын ад другога шлюбу імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга IV з Маргарытай Галандскай. Ён адмовіўся ад нідэрландскай спадчыны па матчынай лініі на карысць сваіх малодшых братоў Вільгельма і Альбрэхта, паколькі, ажаніўшыся з дачкой караля Польшчы Казіміра III, спадзяваўся ўзысці на польскі прастол.

Пры раздзеле герцагства паміж братамі паводле Ландсбергскага дагавора 1349 года Людвіг разам з Людвігам і Атонам атрымаў Верхнюю Баварыю. Свае долі спадчыны ён і Атон у снежні 1351 гады абмянялі ў Людвіга V паводле Лукаўскага дагавора на Брадэнбургскую і Лужыцкую маркі. У Брандэнбургу Людвігаў вымусіў Ілжэвальдэмара адмовіцца ад улады ў Брандэнбургу, але патрапіў у даўгі і быў вымушаны закласці частку тэрыторыі маркі.

У 1356 годзе паводле залатой булы імператара Карла IV атрымаў тытул курфюрста Брандэнбурга.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1328 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1360-я гады
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Маркграфы брандэнбургскія
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1365 годзе