У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мізес.
Людвіг фон Мізес (ням.: Ludwig Heinrich Edler von Mises, 29 верасня 1881, Лемберг — 10 кастрычніка 1973, Нью-Ёрк) — эканаміст, матэматык, філосаф, гісторык, прыхільнік класічнага лібералізму, які ўнёс значны ўклад у развіццё аўстрыйскай школы эканомікі. Разам з Ф. А. фон Хаекам з’яўляецца адным з заснавальнікаў філасофіі лібертарыянства.