wd wp Пошук:

Людвіг Майднер

Людвіг Майднер (ням.: Ludwig Meidner; 18 красавіка 1884, Бярутаў, Сілезія — 14 мая 1966, Дармштат) — нямецкі мастак і пісьменнік, прадстаўнік экспрэсіянісцкага кірунку ў мастацтве.

Біяграфія

У 1901—1902 гадах вучыўся на муляра. У 1903—1905 гадах вучыўся ў імператарскай школе мастацтваў у Брэслаў (цяпер Уроцлаў). Пасля заканчэння пераязджае ў Берлін. У 1906—1907 гадах вучыўся ў Акадэміі Жуліяна і ў Акадэміі Кармон у Парыжы, сябраваў з Мадыльяні. У 1911 годзе — супрацоўнік часопіса Die Aktion. У 1912 годзе заснаваў сумесна з Янтур і са Штайнгардам мастацкую групу «Патэтыкі». У 1914 годзе член берлінскай групы «Свабодны сецэсіён». У 1916—1918 гадах — на фронце. У 1918—1921 гадах — член «Рабочага савета для мастацтва» і «Лістападаўскай групы». У 1924—1925 гадах выкладаў у Студыі-атэлье жывапісу і пластыкі ў Берліне. У 1935 годзе пераязджае ў Кёльн.

У 1937 годзе абвешчаны нацыстамі належачым да «дэгенератыўнага мастацтва», 84 яго карціны выдалены з нямецкіх музеяў і канфіскаваны. У 1939 годзе эмігрыруе ў Англію. У 1940—1941 гадах інтэрнаваны на востраве Мэн. У 1952 годзе вярнуўся ў Германію.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ludwig Meidner
  3. Schumann T. B. Bohr dich wie ein Wühltier ein: Über den Maler und Schriftsteller Ludwig Meidner (1884–1966) // Asphaltliteratur: 45 Aufsätze und Hinweise zu im Dritten Reich verfemten und verfolgten AutorenWest-Berlin: Verlag Klaus Guhl, 1983. — S. 156. — 3 с. — ISBN 978-3-88220-152-9
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732579 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. Union List of Artist Names Праверана 25 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Імігравалі ў Вялікабрытанію з Германіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Графікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Гравёры Германіі
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дармштаце
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-экспрэсіяністы Германіі
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Мастакі-жанрысты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных