wd wp Пошук:

Любамір Гузар

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Любамір Яраслававіч Гузар (26 лютага 1933Львоў — 31 мая 2017, Кіеў, Украіна) — украінскі рэлігійны дзеяч, патрыярх-прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 2001—2011 гг. Святар з 1958 г., епіскап з 1977 г., кардынал з 2001 г. Вярхоўны архіепіскап Львоўскі з 2001 г., Кіева-Галіцкі з 2005 г., архіепіскап-эмерыт з 2011 г. Прадстаўнік вядомага украінскага роду Гузараў.

Біяграфія

У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, у 1949 г. — у ЗША. Выпускнік Каталіцкага універсітэта Амерыкі, Вялікай духоўнай семінарыі Святога Язафата ў Рыме, Фордгамскага ўніверсітэта. Доктар багаслоўя (1972 г.). У 1972 г. прыняў манаства. Быў паплечнікам Іосіфа Сляпога. Старшыня Львоўскай архіепархіі ў Рыме (1984—1991 гг.). У 1993 г. вярнуўся ў незалежную Украіну, стаў яе грамадзянінам (2002 г.), прызначаны кіраўніком грэка-каталіцкага Кіева-Вышгарадскага экзархата (з 1996 г.). У 2005 г. вярнуў рэзідэнцыю кіраўнікоў грэка-каталіцкай царквы ў Кіеў пасля 450-гадовага перапынку. Ініцыяваў будаўніцтва Патрыяршага сабору Уваскрасення Хрыстовага на Левым берагу ў Кіеве. У 2011 г. выйшаў у адстаўку, перадаўшы свае паўнамоцтвы Святаславу Шаўчуку. Быў адным з маральных аўтарытэтаў украінцаў у 1990-2010-я гг. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіеўскім патрыяршым саборы УГКЦ. Ганаровы грамадзянін Цярнопаля і Львова.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132946599 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Lubomyr Husar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132946599 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. ДеньКиїв: 1996. — ISSN 2305-7289 Праверана 31 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Львова
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Постаці ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Біскупы УГКЦ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Постаці ўкраінскага ўсходняга каталіцызму
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Украіны
Катэгорыя·Асобы