«Лэдзі Баг і Супер-Кот» (фр.: Miraculous, les aventures de Ladybug et Chat Noir; таксама вядомы як Miraculous Ladybug[1][2][3] або Miraculous) — французска-карэйскі мультсерыял вытворчасці Zagtoon і Method Animation. Мультсерыял распавядае пра двух парыжскіх падлеткаў, Марынет Дзюпен-Чэн і Адрыяна Агрэста, якія ператвараюцца ў супергерояў Лэдзі Баг і Супер-Кота, каб абараняць горад ад суперзладзеяў. Творцам мультсерыяла з’яўляецца Тамас Аструк.
Да свайго дэбюта ў Францыі 19 кастрычніка 2015 года на TF1[4] серыял быў упершыню паказаны ў Паўднёвай Карэі 1 верасня 2015 года на EBS1[5].
У ЗША прэм’ера мультсерыяла адбылася 6 снежня 2015 года на канале Nickelodeon, аднак пасля гэты канал адмовіўся трансліраваць мультсерыял, таму права на трансляцыю 1-3 сезона атрымаў Netflix. У Вялікабрытаніі і Ірландыі прэм’ера шоў адбылася 30 студзеня 2016 года, таксама на Disney Channel[6]. Акрамя вышэйпералічаных, мультсерыял паказваюць у Германіі, Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Турцыі, Бразіліі, Японіі і яшчэ больш чым у ста краінах свету (усяго 150)[7]. 20 лістапада 2015, прадзюсар Джэрэмі Заг заявіў, што другі і трэці сезон у распрацоўцы[8].
11 снежня 2016 года адбылася прэм’ера спецыяльнага каляднага эпізода, які з’яўляецца мюзіклам пад назвай «Горшае Каляды» (фр.: «Pire Noël»). 26 октября 2017 года ў Францыі выйшаў другі сезон.
24 лістапада абвясціла, што трэці сезон выйдзе 1 снежня 2018 года на іспанскім канале Disney[9]. У той жа дзень быў апублікаваны тызер першага эпізода пад назвай «Хамелеон»[10].
Дзеянне разгортваецца на вуліцах Парыжа ў нашы дні. У звычайнай французскай школе вучацца дзяўчынка па імені Марынет Дзюпен-Чэн і яе аднакласнік Адрыян Агрэст, у якога яна закаханая. Здавалася б, класічная гісторыя першага кахання, але…
Гэтыя хлопцы — зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Калі гораду пагражае небяспека, Марынет ператвараецца ў супергераіню Лэдзі Баг, а Адрыян — у Супер-Кота. Іх неверагодныя здольнасці дапамагаюць сябрам змагацца са злом у Парыжы, але пры гэтым ніхто з іх не ведае, хто на насамрэч хаваецца пад маскай. І толькі аб’яднаўшыся, супергероі змогуць адолець іх агульнай заклятага ворага — Бражніка, Бражнікі, які рассылае па горадзе акум — цёмных матылёў (молей), якія ператвараюць звычайных жыхароў у паняволеныхзладзеяў.