wd wp Пошук:

Львоўскае паўстанне

Львоўскае паўстанне (польск.: powstanie lwowskie) — узброеная барацьба, якая пачалася з арганізацыі руху супраціву польскай Арміяй Краёвай (польск.: Armia Krajowa), супраць нацысцкіх акупантаў у горадзе Львове падчас Другой сусветнай вайны. Яна пачалася 23 ліпеня 1944 года ў рамках плана агульнанацыянальнага паўстання пад кодавай назвай «Акцыя Бура». Паўстанне працягвалася да 27 ліпеня і ў выніку скончылася вызваленнем горада. Аднак, неўзабаве пасля гэтага польскія салдаты былі арыштаваныя Савецкімі войскамі, якія пачалі наступ на гэтыя тэрыторыі, і былі вымушаныя ўступіць у Чырвоную Армію або былі накіраваныя ў ГУЛАГ. Сам горад быў акупаваны СССР.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паўстанні ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Рэпрэсіі ў СССР
Катэгорыя·Ваенныя аперацыі з удзелам Арміі Краёвай
Катэгорыя·Гісторыя Львова
Катэгорыя·Канфлікты 1944 года
Катэгорыя·1944 год у Польшчы
Катэгорыя·Бітвы акцыі «Бура»