wd wp Пошук:

Лычкавіцкі сельсавет

Лы́чкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лычкаўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шайбакпольскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шайбакполь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 20 красавіка 1962 года перайменаваны ў Лычкавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены з вёскі Шайбакі ў вёску Лычкаўцы, у склад сельсавета з Астрынскага пассавета перададзены населеныя пункты Алянішчаўка, Вялікія Бярозаўцы, Задваране, Кульбачына, Ляйкі, Малыя Бярозаўцы, Шоркіна[1]. 12 сакавіка 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галавічпольскага (вёскі Біцеўцы, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Лычкава, Лычкаўцы, Малыя Казлы, Прымакі, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы) і Бакштаўскага (вёскі Даліняны, Малая Нявіша, Псярцы і Хадэлі) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных