Лы́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лыскава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 4 верасня 1972 года скасаваны хутар Яніна[1]. 7 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зеляневіцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы.