wd wp Пошук:

Луі дэ Сільвестр

Луі дэ Сільвестр (фр.: Louis de Silvestre; 26 чэрвеня 1675, Со11 красавіка 1760, Парыж) — французскі мастак.

Жыццё і творчасць

Луі дэ Сільвестр быў малодшым сынам прыдворнага мастака і гравёра французскага караля Людовіка XIV Ізраэля Сільвестра. Першым настаўнікам малявання ў Луі быў ягоны бацька. Пазней ён, ужо юнаком, ён займаўся ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Шарля Лебрэна і Бона Булоня Старэйшага. Яшчэ працуючы пад іх кіраўніцтвам, праславіўся добрым мастаком, а затым удасканальваўся ў Італіі, карыстаючыся парадамі Карла Мараці. Па вяртанні ў Парыж прадставіў у 1702 годзе мясцовай Каралеўскай акадэміі жывапісу міфалагічную карціну «Стварэнне чалавека» (цяпер у музеі Манпелье) і быў прыняты ў члены гэтай установы, а пазней (1706) абраны прафесарам.

У 1712 годзе Луі дэ Сільвестр прызначаны рэктарам Каралеўскай акадэміі ў Парыжы. У 1716 годзе ён прыязджае па запрашэнні курфюрста саксонскага і караля польскага Аўгуста Моцнага ў Дрэздэн, дзе затым жыве і працуе больш за 30 гадоў. У Саксоніі Луі дэ Сільвестр становіцца обер-мастаком Двара і атрымлівае дваранскую годнасць. Акрамя шматлікіх партрэтаў ён стварае дэкаратыўныя ўпрыгажэнні для шэрагу дрэздэнскіх палацаў і розных салонаў Цвінгера. У 1727 годзе Луі дэ Сільвестр становіцца дырэктарам дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў.

Пасля вяртання ў Парыж у 1752 годзе ён атрымлівае пасаду рэктара Акадэміі жывапісу і займае гэтую пасаду да канца свайго жыцця.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Louis Silvestre The Younger // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122656849 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122656849 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1760 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1675 годзе
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы