wd wp Пошук:

Луі Анкетэн

Луі Анкетэн (фр. Louis Anquetin, 26 студзеня 1861, Этрапаньі — 19 жніўня 1932, Парыж) — французскі мастак і тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў сінтэтызму ў жывапісе.

Біяграфія

Луі Анкетэн нарадзіўся ў французскай камуне Этрапаньі ў заможнай сям’і. З ранняга дзяцінства хлопчык захапіўся жывапісам і яго бацькі, бацька Жорж Анкетэн і маці Роўз-Фелісітэ Шовэ, усяляк падтрымлівалі гэтае захапленне.

У 1872 г. Луі быў залічаны ў Руанскі ліцэй П’ера Карнэля, пасля заканчэння якога паступіў на ваенную службу ў 6-ы драгунскі полк, раскватараваны ў горадзе Шартр.

У 1882 г., завяршыўшы службу ў войску, Луі вырашыў стаць мастаком і, адправіўшыся ў Парыж, пачаў вывучаць жывапіс у мастацкай студыі Леона Бана. Тут ён пазнаёміўся з Анры Тулуз-Латрэкам, з якім пасля быў дружны многія гады. У 1883 г. Леона Бана прызначылі прафесарам Акадэміі мастацтваў і ён зачыніў сваю студыю. Анкетэн і Тулуз-Латрэк перайшлі ў майстэрню Фернана Кармона, дзе пазнаёміліся і пасябравалі з Эмілем Бернарам і Вінцэнтам Ван Гогам. Луі Анкетэн аказаўся вельмі здольным студэнтам і Кармон лічыў яго сваім пераемнікам.

У 1885 г. пасля сустрэчы з Клодам Манэ Анкетэн адкрыў для сябе «імпрэсіянізм». Услед за Анкетэнам ідэі імпрэсіянізму ўспрыняла ўся так званая «група Кармона», якая склалася з Тулуз-Латрэка, Эжэна Боша, Палі Тамье і Вінцэнта ван Гога. Аднак, у імкненні знайсці свой уласны стыль, Анкетэн не пакідаў спроб выйсці за «межы імпрэсіянізму».

У 1886 г. у Grand Café Bouillon адбылося знаёмства Луі Анкетена з Жоржам Сера і яго асаблівай манерай ліста, названай дывізіянізмам або пуантылізмам.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/1986 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Louis Emile Anquetinministère de la Culture.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Louis Anquetin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119128969 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эр