wd wp Пошук:

Луіс Адрыяну

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Луі́с Адрыя́ну ды Соза да Сі́лва[4] або Луіс Адрыяна (парт.: Luiz Adriano de Souza da Silva; нар. 12 красавіка 1987, Порту-Алегры, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Антальяспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера

Кар’еру пачаў у клубе «Інтэрнасьянал», аднак ужо ў хуткім часе перайшоў у склад данецкага «Шахцёра» за 3 млн еўра. Ужо 19 сакавіка 2007 года малады бразілец дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны ў данецкім дэрбі супраць «Металурга».

21 кастрычніка 2014 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць беларускага БАТЭ Луіс адзначыўся пяццю забітымі галамі, паўтарыўшы дасягненне Ліянеля Месі па колькасці забітых мячоў у адным матчы турніру. Акрамя таго, нападнік стаў першым, хто здолеў вызначыцца чатыры разы за першы тайм, да таго ж ён усталяваў новы рэкорд, забіўшы чатыры галы за 16 хвілін[5]. У гэтым жа матчы Адрыяну абышоў Андрэя Вараб’я і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба.

«Мілан»

2 ліпеня 2015 года нападнік афіцыйна перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 8 млн еўра[6]. У складзе «Мілана», аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, прайграўшы канкурэнцыю Карласу Баку, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Па выніках 2016 года італьянскае выданне La Repubblica прызнала Луіса Адрыяну найгоршым іграком чэмпіянату.

«Спартак»

16 студзеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Луіса Адрыяну ў маскоўскі «Спартак»[7].

«Палмейрас»

У ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам».

«Антальяспор»

У лютым 2022 года падпісаў з турэцкім «Антальяспорам» кантракт на 1,5 гады.

Дасягненні

«Інтэрнасьянал»:

«Шахцёр»:

«Мілан»:

«Спартак»:

«Палмейрас»:

Зноскі

  1. Luiz Adriano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LUIZ ADRIANO souza da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Luiz Adriano de Souza da Silva // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. БАТЭ — «Шахтер». Луис Адриано сделал покер за 16 минут. by.tribuna.com
  6. «Милан» объявил о подписании Луиса Адриану. by.tribuna.com
  7. «Спартак» объявил о переходе Луиса Адриано. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Порту-Алегры
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Палмейрас
Катэгорыя·Ігракі ФК Антальяспор
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За мужнасць» III ступені
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнасьянал
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы