wd wp Пошук:

Луіза Муаён

Луіза Муаён (фр.: Louise Moillon; 1610, Парыж — 1696, там жа) — французская мастачка эпохі барока.

Біяграфія

Нарадзілася ў строгай кальвінісцкай сям’і ў Парыжы ў 1609 ці 1610 годзе. Яна была адной з семярых дзяцей; яе брат Ісак таксама стаў мастаком. Бацька, Нікаля Маён, быў пейзажыстам і партрэтыстам, а таксама гандляром творамі мастацтва; маці, Мары Жыльбер, — дачкой ювеліра. Першыя ўрокі малявання Луіза атрымала ў свайго бацькі, аднак ён памёр, калі ёй было 10 гадоў. У наступным годзе маці Луізы выйшла замуж за іншага мастака і гандляра творамі мастацтва, Франсуа Гарнье. Гарнье даваў урокі па мастацтве Луізе. Сям’я Муаён жыла ў парыжскім раёне Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, дзе было шмат пратэстанцкіх бежанцаў з Нідэрландаў, уключаючы мастакоў. Гэтыя мастакі пазнаёмілі Луізу з іх традыцыйным мастацтвам нацюрморта, які паўплываў на станаўленне яе ўласнага стылю.

Луіза Муаён пражыла ўсё жыццё ў Парыжы. Памерла ад хваробы сэрца ў 1696 годзе.

Большасць яе работ — нацюрморты, выкананыя вытанчанай тэхнікай, — былі створаны ў 1630-х гадах, да ўступлення ў 1640 годзе ў шлюб з багатым купцом Эцьенам Жырардам дэ Шанкурам. Апошнія працы напісаны мастачкай у 1645 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122174534 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. https://mr-expert.com/artistes/estimtion-cote-louise-moillon/
  4. RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1696 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Францыі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Майстры нацюрморта Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных