wd wp Пошук:

Луіджы Фаджыёлі

Луіджы Фаджыёлі (італ.: Luigi Fagioli; 9 чэрвеня 1898, Азіма, Анкона, Італія — 20 чэрвеня 1952, Монтэ-Карла, Манака) — італьянскі аўтагоншчык, удзельнічаў у чэмпіянатах свету ў гонках Формулы-1 у сезонах 1950—1951 гадоў. Віцэ-чэмпіён Еўропы 1935 года. Заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце 1950 года. Быў вядомы сваім няўступлівым характарам і нязгодай з аўтарытэтамі.

Меў мянушку «рабаўнік з Абруцы», пры тым, што не паходзіў з італьянскага рэгіёну Абруцы і не меў рэпутацыі злачынцы[2].

Біяграфія

Луіджы Фаджыёлі нарадзіўся ў 1898 годзе ў італьянскім горадзе Азіма. Удзел у гонках пачаў у 1920-я гады, з найбольшымі перамогамі ў 1930-я.

У 1950 годзе стаў выступаць у Формуле-1 за каманду Alfa Romeo. У сезоне 1951 года на Гран-пры Францыі здабыў сваю адзіную перамогу (разам з Хуанам Мануэлем Фанхіа). На дадзены момант з’яўляецца найстарэйшым пераможцам гонкі ў Формуле-1 (53 гады)[3][4].

Пасля таго як пакінуў Формулу-1, прымаў удзел у кузаўных гонках. У прыватнасці, кіраваў седанам Lancia Aurelia B20. 1 чэрвеня 1952 года павінен быў узяць удзел у спаборніцтвах у Монтэ-Карла, але напярэдадні, падчас трэніроўкі, патрапіў у аварыю. Памёр 20 чэрвеня ў шпіталі ў Монтэ-Карла[5].

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/luigi-cristiano-fagioli_(Dizionario_Biografico)/ Праверана 27 чэрвеня 2018.
  2. From ‘The Iceman’ to ‘The Monza Gorilla’ - the best nicknames in F1 history(англ.) . formula1.com (27 студзеня 2017). Праверана 5 ліпеня 2022.
  3. Urodził się Luigi Fagioli(польск.) . autocentrum.pl (9 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
  4. F1’s ‘one-win wonders’ - how many do you remember?(англ.) . formula1.com (4 красавіка 2020). Праверана 5 ліпеня 2022.
  5. Zmarł Luigi Fagioli(польск.) . autocentrum.pl (20 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Гоншчыкі, якія загінулі падчас заездаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Монтэ-Карла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Анкона
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 з Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Анкона
Катэгорыя·Пераможцы Гран-пры Формулы-1