Луіджы Руска (2 верасня 1762 — 1822, Валенца) — архітэктар.
Навучаўся ў Турынскай акадэміі. У канцы 1770-х гадоў пачаў атрымліваць веды ў галіне архітэктуры.
У чэрвені 1783 годзе Луіджы Руска прыбыў у Санкт-Пецярбург, быў залічаны ў прыдворнае ведамства каменных спраў майстрам. Адначасова з ім у Пецярбургу на той жа пасадзе працаваў і яго брат Еранім Руска.
Першымі пабудовамі, у стварэнні якіх браў удзел Луіджы Руска, сталі Абухаўская бальніца і будынак Акадэміі мастацтваў. Дойлід прыцягваўся да ўдзелу «у вытворчасці казённых будынкаў»: Сафійскага сабора паблізу Царскага Сяла, Эрмітажнага тэатра, будынкаў для Коннагвардзейскага палка, Першага і Марскога кадэцкага корпуса, пабудоў у Араніенбаўме, прыдворных стайняў Міхайлаўскага замка. Луіджы Руска супрацоўнічаў з архітэктарамі Дж. Кварэнгі, В. Брэна.