wd wp Пошук:

Луіджы Руска

Луіджы Руска (2 верасня 1762 — 1822, Валенца) — архітэктар.

Навучаўся ў Турынскай акадэміі. У канцы 1770-х гадоў пачаў атрымліваць веды ў галіне архітэктуры.

У чэрвені 1783 годзе Луіджы Руска прыбыў у Санкт-Пецярбург, быў залічаны ў прыдворнае ведамства каменных спраў майстрам. Адначасова з ім у Пецярбургу на той жа пасадзе працаваў і яго брат Еранім Руска.

Першымі пабудовамі, у стварэнні якіх браў удзел Луіджы Руска, сталі Абухаўская бальніца і будынак Акадэміі мастацтваў. Дойлід прыцягваўся да ўдзелу «у вытворчасці казённых будынкаў»: Сафійскага сабора паблізу Царскага Сяла, Эрмітажнага тэатра, будынкаў для Коннагвардзейскага палка, Першага і Марскога кадэцкага корпуса, пабудоў у Араніенбаўме, прыдворных стайняў Міхайлаўскага замка. Луіджы Руска супрацоўнічаў з архітэктарамі Дж. Кварэнгі, В. Брэна.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12873745X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Руска, Луиз (Луиджи, Алоизий) Иванович // Русский биографический словарь / под ред. Б. Л. Модзалевский — СПб.: 1918. — Т. 17. — С. 621–623.
  3. Luigi Rusca // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1822 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1762 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Алесандрыя
Катэгорыя·Памерлі ў Валенце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Тычына