wd wp Пошук:

Лучнянскія манетныя скарбы

Лучнянскія манетныя скарбыманетны скарб, знойдзены ў 2002 годзе М. В. Клімавам на паселішчы—1 каля в. Лучна Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скарб—1

6 манет, загорнутых у тканіну. Схаваны каля сярэдзіны XVI ст., змяшчаўся ў частцы кафліны. Манеты чаканкі Аляксандра Ягелончыка, Жыгімонта I Старога і Жыгімонта II Аўгуста.

Скарб—2

222 манеты, загорнутыя ў тканіну. Схаваны не раней 1551 года, змешчаны ў гліняным гаршку. 221 манета з білону чаканкі Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы і Герцагства Прусія; адзіная сярэбраная манета — паўгрош Уладзіслава II Ягайлы (канец XIV ст.). 8 паўгрошаў Яна Ольбрахта; 54 — Аляксандра Ягелончыка; 99 — Жыгімонта I Старога. 39 манет Жыгімонта II Аўгуста прадстаўлены 2 грошамі і 37 паўгрошамі 15451551 гадоў. Грошы Герцагства Прусія Альбрэхта Гогенцолерна (самы позні — 1550 год).

Скарб—3

Выпадкова выяўлены насельніцтвам вёскі Лучна і амаль цалкам разрабаваны. Захаваліся 12 манет: паўгрош Жыгімонта I Старога (Польшча, 1512 год); 2 паўгрошы Аляксандра Ягелончыка (Вялікае Княства Літоўскае); 7 паўгрошаў Жыгімонта II Аўгуста (Вялікае Княства Літоўскае, 1 экз. — 1547 года; 4 — 1561 года; 2 — 1562 года).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Полацкага раёна
Катэгорыя·Скарбы Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0