wd wp Пошук:

Лунічна

Лу́нічна, Лунічына[1][2]возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 32 км на паўднёвы захад ад Полацка на мяжы з Міёрскім раёнам.

Плошча возера 0,47 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя каля 2 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб′ём вады 0,96 млн. м³. Плошча вадазбору 10,5 км².
Катлавіна Лунічна рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 1—4 м, супясчаныя і забалочаныя. На ўсходзе возера схілы катлавіны дасягаюць вышыні 10 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (да 0,6 м), на паўночным захадзе возера сплавінныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй 10—200 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем, у асобных месцах уздоўж берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у паўночна-заходняй частцы выцякае рака Бедрыца (прыток Начы). Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-35-21 Архівавана 2 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна