wd wp Пошук:

Лунь стэпавы

Лунь стэпавы (Circus macrourus) — від мігруючых птушак сямейства каршаковых і падсямейства лунёвых.

Апісанне

Зграбная птушка, даўжыня цела 45-52 см, маса 250—450 г, размах крылаў 0,99-1,17 м. Самцы меншыя за самак і больш светлыя. Спіна шыза-шэрая, брушны бок белы з шызаватым напылам на валляку. Надхвосце белае, канцы крылаў чорныя. Самка зверху вохрыста-бурая, знізу бураватая з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі.

Распаўсюджанне

Птушка на зімоўцы ў Індыі

Сустракаецца ў паўднёвай частцы Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Зіму праводзіць, галоўным чынам, у Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Вельмі рэдка сустракаецца ў Брытаніі і ў Заходняй Еўропе.

Экалогія

Гэтая драпежная птушка водзіцца на адкрытых раўнінах, балотах і пустках.

Палюе на маленькіх жывёл, такіх, напрыклад, як яшчаркі, грызуны і птушкі. У пошуках ежы птушка лунае нізка над лугамі.

Гнездаванне

Яйка Circus macrourus

Гняздо птушка будуе на зямлі. У кладцы — 4-6 белых яек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1770 годзе
Катэгорыя·Ястрабіныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай