wd wp Пошук:

Лукені луа Німі

Лукені луа Німі (Lukeni lua Nimi, або Ntinu Nimi a Lukeni; меркавана 13801420 гг.) — легендарны заснавальнік Каралеўства Конга, першы маніконга.

Згодна паведамленням еўрапейскіх місіянераў XVI - XVIII стст., Лукені луа Німі нарадзіўся ў вобласці Мпембаказі ў міжрэччы Конга і Лувуа. Пазней міжрэчча часцяком называлі “маці манархаў Конга”. У паданнях Лукені луа Німі малюецца то правадыром атрада воінаў, то рамеснікам, што меў вялікі аўтарытэт сярод суайчыннікаў і судзіў спрэчкі. Яму прыпісваецца заваяванне буйной вобласці ўздоўж ракі Конга (пазней трансфармавана ў правінцыю Нсунды).

Лукені луа Німі ажаніўся з дачкой Мані Кабунга, правадыра і вярхоўнага святара вобласці Мпемба. Гэта дало яму магчымасць абвясціць свой род каралеўскім (улада перадавалася толькі па лініі маці). Лукені луа Німі заснаваў горад Мбанза-Конга і стварыў першыя законы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Легендарныя асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Каралеўства Конга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Манархі Афрыкі