wd wp Пошук:

Лукаўскае

Лу́каўскаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Малы Двор, у басейне ракі Астроўніца.

Плошча паверхні 0,19 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Найбольшая глыбіня 7,3[1] м. Плошча вадазбору 1,24 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, стромкія, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Пратокай на ўсходзе злучаецца з возерам Глыбокае[1].

Зноскі

  1. 1 2 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта