Лу́каўскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Малы Двор, у басейне ракі Астроўніца.
Плошча паверхні 0,19 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Найбольшая глыбіня 7,3[1] м. Плошча вадазбору 1,24 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, стромкія, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Пратокай на ўсходзе злучаецца з возерам Глыбокае[1].