wd wp Пошук:

Лукас Лейва

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лу́кас Пецы́ні Ле́йва[3] (парт.: Lucas Pezzini Leiva; нар. 9 студзеня 1987, Дарадус, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Грэміу» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Акрамя бразільскага пашпарта Лукас мае таксама італьянскі.

Клубная кар’ера

«Грэміу»

Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэміу», якому ўжо ў першы свой ​сезон дапамог дамагчыся права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Бразіліі. У наступны год яго клуб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу і заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразіліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.

«Ліверпул»

26 ліпеня 2007 года Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ліверпула» і на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту». У складзе «Ліверпула» выступаў на працягу дзесяці гадоў.

«Лацыа»

У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[4].

Вяртанне ў «Грэміу»

У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Грэміу», падпісаўшы кантракт да снежня 2023 года.

Міжнародная кар’ера

22 жніўня 2007 года адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразіліі, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Алжыра.

Дасягненні

«Грэміу»:

«Ліверпул»:

«Лацыа»:

Зноскі

  1. Lucas Leiva // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LUCAS pezzini leiva // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. «Ливерпуль» объявил о переходе Лукаса Лейвы в «Лацио»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Ігракі ФК Грэміу
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мату-Гросу-ду-Сул