wd wp Пошук:

Луканга

Луканга (англ.: Lukanga) — балотны экарэгіён у Цэнтральнай правінцыі Замбіі. Агульная плошча — 2600 км².

Балоты Луканга складаюцца з асноўнай часткі ў западзіне амаль круглявай формы з ярка акрэсленымі берагамі плошчай 1850 км² і поймавых балот уздоўж рэк Луканга і Кафуэ. Доўгі час лічылася, што западзіна з’яўляецца старажытнай астраблемай. Геалагічнае даследаванне 2002 г. паставіла гэта пад сумненне. Западзіна сілкуецца вадою ў вільготны сезон або ў час паводкі ракі Кафуэ.

Балоты Луканга насяляюць 316 відаў птушак. 8 лістапада 2005 г. яны былі абвешчаны Рамсарскім водна-балотным угоддзем.

Традыцыйным заняткам мясцовых жыхароў з’яўляецца рыбалоўства. У 1992 г. было здабыта 2 613 т рыбы. У наш час камерцыйны лоў не вядзецца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Замбіі
Катэгорыя·Метэарытныя кратары на Зямлі