wd wp Пошук:

Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі

Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (укр.: Луганський національний університет імені Тараса Шевченка, руск.: Луганский национальный университет имени Тараса Шевченко) — вышэйшая навучальная ўстанова г. Луганска.

Адкрыты як вышэйшыя педагагічныя курсы 1 сакавіка 1921 года. 1923 — на базе педагагічных курсаў заснавана першая на Данбасе вышэйшая навучальная ўстанова Данецкі інстытут народнай адукацыі (ДІНА) у Луганску. 1934 — ДІНА рэарганізавана ў Луганскі дзяржаўны педагагічны інстытут. 1939 год — Луганскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя Тараса Шаўчэнкі. У 2003 годзе Указам Прэзідэнта Украіны № 1012/2003 ад 11 верасня Луганскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі нададзены статус нацыянальнага.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Луганска