wd wp Пошук:

Лоўчанская брыгада

Лоўчанская брыгада (сербск.: Ловћенска бригада) — калабарацыянісцкае вайсковае фарміраванне часоў Другой сусветнай вайны.

Лоўчанская брыгада была створана пад эгідай італьянскіх улад у марыянетачнай Чарнагорскай дзяржаве. Яе стваральнікам быў актыўны прыхільнік ідэі незалежнай Чарнагорыі Крсто Попавіч, які набраў яе з членаў руху Зелянашы; брыгада была названа ў гонар гары Лоўчан. Фарміраванне брыгады пачалося 6 сакавіка 1942 года ў Цэтынэ, усяго было сфарміравана чатыры батальёны:

Лоўчанская брыгада ваявала як супраць югаслаўскіх партызан так і супраць чэтнікаў. Аднак неўзабаве злучэнне Попавіча распалася, частка асабовага склада далучылася да партызан, а частка да чэтнікаў. Сам Попавіч не далучыўся ні да аднаго з бакоў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Чарнагорскі калабарацыянізм
Катэгорыя·Брыгады