wd wp Пошук:

Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля

Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля (англ.: Brunel University London) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Названы ў гонар Ісамбарда Кінгдама Брунеля, англійскага інжынера, які пабудаваў шматлікія верфі, чыгункі, серыю параходаў, уключаючы першы трансатлантычны параход з прапелерным рухам, а таксама мноства важных мастоў і тунэляў. Яго праекты зрабілі рэвалюцыю ў грамадскім транспарце і тэхніцы Віктарыянскай эпохі.

Агульная характкрыстыка

Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 16 000 студэнтаў і працуе 2 500 супрацоўнікаў, а агульны даход у 20192020 гадах склаў 237 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, з якіх 30 % прыпадае на гранты і даследчыя кантракты.

Універсітэт арганізаваны ў тры каледжы:

Універсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 400 лепшых універсітэтаў свету ў рэйтынгу QS World University Rankings 2022 і Times Higher Education World University Rankings 2022. Універсітэт атрымаў юбілейную прэмію каралевы Лізаветы ІІ ў 2011 годзе.

Зноскі

  1. https://hesa.ac.uk/data-and-analysis/students/table-1.csv

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Лондан